Цягам 72 гадзінаў вугорскі консул павінен пакінуць Украіну
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.10.2018 15:01
Вугорскі дыплямат зь Берагава ў Закарпацкай вобласьці абвешчаны „пэрсонай нон грата”.
Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed
Цягам 72 гадзінаў вугорскі консул павінен пакінуць Украіну
Вугорскі дыплямат зь Берагава ў Закарпацкай вобласьці абвешчаны „пэрсонай нон грата”.
Вугорскі консул ва Ўкраіне быў абвешчаны „пэрсонай нон грата” й павінен пакінуць тэрыторыю краіны. Гэта рэакцыя ўкраінскага МЗС на раздачу вугорскіх пашпартоў у консульстве Вугоршчыны ў горадзе Берагава ў Закарпацкай вобласьці.
Вугорскі дыплямат павінен пакінуць тэрыторыю ўкраінскай дзяржавы цягам 72 гадзін. Украінскі міністар замежных спраў Павел Клімкін выказаў надзею, што ў будучыні вугорскі бок устрымаецца ад варожых крокаў, а вугорскія дзяржаўныя чыноўнікі ня будуць парушаць заканадаўства Ўкраіны.
У мінулым месяцы ўкраінскія СМІ паказалі аматарскае відэа, на якім чыноўнікі консульства Вугоршчыны ў горадзе Берагава ў Закарпацкай вобласьці раздаюць пашпарты прадстаўніком вугорскай меншасьці. Акрамя таго, супрацоўнікі консульства намякалі тым, хто атрымаў дакумэнт не паведамляць пра гэта ўкраінскім уладам.
аз