Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія абвінавачвае Расею ў кібэратаках

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2018 12:34
Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі папярэдзіў, што спробы ГРУ падарваць міжнародную стабільнасьць не застануцца без адказу.
ЛёнданЛёнданPhoto: Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі абвінаваціла ГРУ ў многіх кібэратаках, якія ў мінулым годзе адбыліся па ўсім сьвеце.

Паводле кіраўніка брытанскай дыпляматыі Джэрэмі Ханта, службы расейскай выведкі правялі „масавую й безразважлівую” акцыю.

Брытанскі Нацыянальны цэнтар кібэрбясьпекі лічыць, што „амаль напэўна” за самымі гучнымі кібэратакамі, якія адбыліся цягам апошніх гадоў, стаяць супрацоўнікі ГРУ.

„Гэтыя дзеяньні не бяруць пад увагу нормаў міжнароднага права. Іх суправаджае пачуцьцё поўнай беспакаранасьці”, - сказаў Хант.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі папярэдзіў, што спробы ГРУ падарваць міжнародную стабільнасьць не застануцца без адказу.

У 2017 годзе хакеры атакавалі шматлікія інстытуты й кампаніі, між іншым, ва Ўкраіне, Вялікабрытаніі, Індыі, Польшчы й Расеі.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт