Варшава: чатыры асобы параненыя ў выніку аварыі эскалатара ў мэтро
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.10.2018 10:48
Сёньня раніцай на станцыі мэтро „Цэнтар” у Варшаве адбылася аварыя эскалатара.
Варшаўскае мэтроPhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain
Варшава: чатыры асобы параненыя ў выніку аварыі эскалатара ў мэтро
Сёньня раніцай на станцыі мэтро „Цэнтар” у Варшаве адбылася аварыя эскалатара.
У выніку аварыі эскалатара на станцыі мэтро „Цэнтар” у Варшаве пацярпелі чатыры чалавекі.
Паводле Мацея Чэрскага (Maciej Czerski) з кампаніі „Варшаўскае мэтро”, у чацьвер раніцай эсклатар раптоўна паскорыў ход. Гэта прычынілася да таго, што пасажыры пачалі падаць. У выніку чатыры асобы былі параненыя. Ім была аказаная мэдыцынская дапамога.
У цяперашні час згаданы эскалатар не працуе. „Варшаўскае мэтро” праводзіць аналіз прычын інцыдэнту.
аз
У выніку аварыі эскалатара на станцыі мэтро „Цэнтар” у Варшаве пацярпелі чатыры чалавекі.
Паводле Мацея Чэрскага (Maciej Czerski) з кампаніі „Варшаўскае мэтро”, у чацьвер раніцай эскaлатар раптоўна паскорыў ход. Гэта прычынілася да таго, што пасажыры пачалі падаць. У выніку чатыры асобы былі параненыя. Ім была аказаная мэдыцынская дапамога.
У цяперашні час згаданы эскалатар не працуе. „Варшаўскае мэтро” праводзіць аналіз прычын інцыдэнту.
аз