Logo Polskiego Radia
Print

Пачалося галасаваньне за праекты 12-га сэзона Social Weekend

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2018 09:31
Конкурс дае магчымасьць атрымаць фінансавую падтрымку аўтарам сацыяльна значных ініцыятыў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Kaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачалося галасаваньне ў рамках 12-га сэзона беларускага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Па выніках адбору стане вядома, якія ідэі патрапяць у чвэрцьфінал конкурсу. Іх аўтары пройдуць двухмесячнае навучаньне й будуць змагацца за прызавы фонд большы за 50 тысяч рублёў.

Заяўкі прымалі на працягу двух месяцаў. За гэты час анлайн-форму запоўнілі ініцыятары больш як 200 праектаў.

У наступны этап па выніках галасаваньня пройдуць ня больш за дваццаць каманд. Яшчэ столькі ж абяруць арганізатары й экспэрты.

„Радуе, што з кожным годам заявак з рэгіёнаў прыходзіць усё больш”, - адзначае кіраўнік конкурсу Аляксандр Скрабоўскі.

Галасаваньне праходзіць з 9.00 3 кастрычніка да 21.00 7 кастрычніка.

Нагадаем, гран-пры папярэдняга конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend атрымала сацыяльная рэсайклінг-майстэрня „ТАК”. У гэтай майстэрні людзі з псыхафізычнымі й інтэлектуальнымі асаблівасьцямі ствараюць унікальныя дызайнэрскія рэчы з тэкстыльных адходаў.

Конкурс Social Weekend праводзіць сацыяльны фонд „Добра”. Гэты конкурс дае магчымасьць аўтарам сацыяльна значных ініцыятыў у галіне культуры, адукацыі, навукі, здароўя, бацькоўства, экалёгіі атрымаць фінансавую падтрымку мэцэнатаў, у тым ліку прадстаўнікоў беларускіх, замежных і міжнародных кампаній.

belapan.by/аз

Пачалося галасаваньне за праекты 12-га сэзона Social Weekend
Конкурс дае магчымасьць атрымаць фінансавую падтрымку аўтарам сацыяльна значных ініцыятыў.
Пачалося галасаваньне ў рамках 12-га сэзона беларускага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.
Па выніках адбору стане вядома, якія ідэі патрапяць у чвэрцьфінал конкурсу. Іх аўтары пройдуць двухмесячнае навучаньне й будуць змагацца за прызавы фонд большы за 50 тысяч рублёў.
Заяўкі прымалі на працягу двух месяцаў. За гэты час анлайн-форму запоўнілі ініцыятары больш як 200 праектаў.
У наступны этап па выніках галасаваньня пройдуць ня больш за дваццаць каманд. Яшчэ столькі ж абяруць арганізатары й экспэрты.
„Радуе, што з кожным годам заявак з рэгіёнаў прыходзіць усё больш”, - адзначае кіраўнік конкурсу Аляксандр Скрабоўскі.
Галасаваньне праходзіць з 9.00 3 кастрычніка да 21.00 7 кастрычніка.
Нагадаем, гран-пры папярэдняга конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend атрымала сацыяльная рэсайклінг-майстэрня „ТАК”. У гэтай майстэрні людзі з псыхафізычнымі й інтэлектуальнымі асаблівасьцямі ствараюць унікальныя дызайнэрскія рэчы з тэкстыльных адходаў.
Конкурс Social Weekend праводзіць сацыяльны фонд „Добра”. Гэты конкурс дае магчымасьць аўтарам сацыяльна значных ініцыятыў у галіне культуры, адукацыі, навукі, здароўя, бацькоўства, экалёгіі атрымаць фінансавую падтрымку мэцэнатаў, у тым ліку прадстаўнікоў беларускіх, замежных і міжнародных кампаній.
belapan.by/аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт