Logo Polskiego Radia
Print

Польшча бачыць амэрыканскія базы на сваёй тэрыторыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2018 13:11
„Мы працуем вельмі інтэнсіўна над рэалізацыяй гэтага праекту”, - сказаў кіраўнік польскага Мінабароны.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. PAP/Tomasz Waszczuk

Польшча бачыць амэрыканскія базы на сваёй тэрыторыі
„Мы працуем вельмі інтэнсіўна над рэалізацыяй гэтага праекту”, - сказаў кіраўнік польскага Мінабароны.
Міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) сказаў, што польскі ўрад актыўна працуе над рэалізацыяй праекту пастаянных базаў амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
Паводле кіраўніка польскага Мінабароны, Злучаныя Штаты Амэрыкі зьяўляюцца гарантам сусьветнай бясьпекі. Ён нагадаў пра ідэю будаўніцтва ў Польшчы „Форт Трамп”, якую прэзыдэнт Анджэй Дуда прадставіў падчас перамоваў з прэзыдэнтам ЗША ў Белым доме.
„Мы працуем вельмі інтэнсіўна над рэалізацыяй гэтага праекту”, - сказаў Марыюш Бляшчак падкрэсьліў, што праект павінен прычыніцца да выразнага павышэньне абароннага патэнцыялу, як Польшчы, так і NATO.
Міністар абароны заявіў, што можна казаць пра наступныя крокі на шляху да рэалізацыі гэтага праекту.
Нагадаем, паводле ацэнкаў Белага дому будаўніцтва пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў у Польшчы будзе каштаваць больш за 7 мільярдаў даляраў. Пакуль не называецца сума, якую прыйдзецца вылучыць Польшчы.
аз

Міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) сказаў, што польскі ўрад актыўна працуе над рэалізацыяй праекту пастаянных базаў амэрыканскіх войскаў у Польшчы.

Паводле кіраўніка польскага Мінабароны, Злучаныя Штаты Амэрыкі зьяўляюцца гарантам сусьветнай бясьпекі. Ён нагадаў пра ідэю будаўніцтва ў Польшчы „Форт Трамп”, якую прэзыдэнт Анджэй Дуда прадставіў падчас перамоваў з прэзыдэнтам ЗША ў Белым доме.

„Мы працуем вельмі інтэнсіўна над рэалізацыяй гэтага праекту”, - сказаў Марыюш Блaшчак i падкрэсьліў, што праект павінен прычыніцца да выразнага павышэньня абароннага патэнцыялу, як Польшчы, так і NATO.

Міністар абароны заявіў, што можна казаць пра наступныя крокі на шляху да рэалізацыі гэтага праекту.

Нагадаем, паводле ацэнкаў Белага дому, будаўніцтва пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў у Польшчы будзе каштаваць больш за 7 мільярдаў даляраў. Пакуль не называецца сума, якую прыйдзецца вылучыць Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт