Абмежаваньне на продаж сьпіртнога ў Менску пратрымалася суткі
2 кастрычніка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся адмяніць рашэньне сталічных уладаў.
Абмежаваньне на продаж сьпіртнога ў Менску пратрымалася суткі. Яно адмененае па распараджэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, 28 верасьня Менгарвыканкам прыняў рашэньне абмежаваць з 1 кастрычніка 2018 году па 1 кастрычніка 2019-га продаж сьпіртнога праз аб'екты гандлю. „У сувязі з правядзеньнем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцьця, прафіляктыку п'янства й алькагалізму, барацьбу зь імі” з 23 да 7 гадзін абмяжоўваецца рэалізацыя алькагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага й іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылявага сьпірту 7 і больш працэнтаў), за выключэньнем розьнічнага гандлю на аб'ектах грамадзкага харчаваньня ў разьліў”, - гаварылася ў дакумэнце.
2 кастрычніка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся адмяніць рашэньне сталічных уладаў. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Менгарвыканкама, абмежаваньні зьнятыя з 2 кастрычніка — адпаведнае рашэньне ўжо падпісанае старшынёй гарвыканкама Андрэем Шорцам і перададзенае для апублікаваньня ў Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі.
Варта адзначыць, што МУС неаднаразова выступаў за абмежаваньне продажу алькагольных напояў. У міністэрстве падкрэсьлівалі, што кожнае чацьвёртае злачынства зьдзяйсьняецца ў нецьвярозым стане, а доля забойстваў і разбойных нападаў у п'яным выглядзе дасягае 70-80%.
У чэрвені 2015 году Менгарвыканкам ужо ўводзіў абмежаваньне на продаж сьпіртнога (толькі з 22 да 9 гадзін), аднак яно было адмененае праз два месяцы — пасьля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаньнях вытворчасьці й абароту алькагольнай прадукцыі. Гаворка там ішла, у прыватнасьці, аб барацьбе зь няякасным імпартным алькаголем і яго ценявым абаротам.
belapan.by/аз