Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адкрылі табліцу ў гонар легендарнага польскага афіцэра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2018 15:04
Генэрал Зьбігнеў Сьцібар-Рыльскі памёр 3 жніўня бягучага году ва ўзросьце 101 году.
Генэрал Зьбігнеў Сьцібар-Рыльскі на ўрачыстасьці 73-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня, Варшава, 1 жніўня 2017 годуГенэрал Зьбігнеў Сьцібар-Рыльскі на ўрачыстасьці 73-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня, Варшава, 1 жніўня 2017 годуyoutube.com/screen

У Варшаве адкрылі табліцу ў гонар легендарнага польскага афіцэра
На будынку Саюзу варшаўскіх паўстанцаў у польскай сталіцы ва ўрачыстай атмасфэры адкрытая табліца ў гонар генэрала Зьбігнева Сьцібар-Рыльскага. Афіцэр Арміі Краёвай і варшаўскі паўстанец памёр 3 жніўня бягучага году ва ўзросьце 101 году. Сёньня адзначаецца 74-я гадавіна заканчэньне Варшаўскага паўстаньня.
Зьбігнеў Сьцібар-Рыльскі нарадзіўся ва Ўкраіне, да вайны закончыў школу малодшых афіцэраў, ваяваў у 1939 годзе, у Арміі Краёвай, у Варшаўскім паўстаньні. Пасьля вайны ня выехаў за мяжу, а застаўся жыць у ПНР – ведаючы пра рэпрэсіі, працяглы час жыў пад выдуманым прозьвішчам. Ніколі не вярнуўся ў войска, працаваў у грамадзянскіх сфэрах.
У 2005 годзе на моцы дэкрэту прэзыдэнта Польшчы атрымаў званьне брыгаднага генэрала (генэрал-маёра).

На будынку Саюзу варшаўскіх паўстанцаў у польскай сталіцы ва ўрачыстай атмасфэры адкрытая табліца ў гонар генэрала Зьбігнева Сьцібар-Рыльскага. Афіцэр Арміі Краёвай і варшаўскі паўстанец памёр 3 жніўня бягучага году ва ўзросьце 101 году. Сёньня адзначаецца 74-я гадавіна заканчэньне Варшаўскага паўстаньня.

Зьбігнеў Сьцібар-Рыльскі нарадзіўся ва Ўкраіне, да вайны закончыў школу малодшых афіцэраў, ваяваў у 1939 годзе, у Арміі Краёвай, у Варшаўскім паўстаньні.

Пасьля вайны ня выехаў за мяжу, а застаўся жыць у ПНР – ведаючы пра рэпрэсіі, працяглы час жыў пад выдуманым прозьвішчам. Ніколі не вярнуўся ў войска, працаваў у грамадзянскіх сфэрах.

У 2005 годзе на моцы дэкрэту прэзыдэнта Польшчы атрымаў званьне брыгаднага генэрала (генэрал-маёра).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт