Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы ўзнагародзіў валейбалістаў за перамогу на ЧС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2018 10:33
«Ваша перамога - гэта перамога ўсіх нас і вялікая падстава для гонару».
Анджэй Дуда з нацыянальнай зборнай Польшчы па валейболуАнджэй Дуда з нацыянальнай зборнай Польшчы па валейболуPAP/Leszek Szymański

Прэзыдэнт Польшчы ўзнагародзіў польскіх валейбалістаў
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўручыў высокія дзяржаўныя ўзнагароды польскай зборнай па валейболе й членам трэнэрскага складу за перамогу на Чэмпіянаце сьвету па валейболе ў Італіі. Нагадаем, што ў нядзелю польская зборная ў чарговы раз заваявала званьне чэмпіёнаў сьвету па гэтым відзе спорту.
На цырымоніі ўзнагароджаньня спартсмэнаў і трэнэраў Крыжамі ордэна Адраджэньня Польшчы й Крыжамі Ордэна заслуг прэзыдэнт падзякаваў валейбалістам і іх настаўнікам за радасьць, якую яны падарылі палякам. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што ўручаныя ім ордэны - гэта ўзнагароды ад усяго польскага народу.
«Ваша перамога - гэта перамога ўсіх нас і вялікая падстава для гонару. Гэтая перамога ўслаўляе Польшчу ва ўсім сьвеце. І я за гэта вам вельмі ўдзячны. Мая падзяка тым больш вялікая, што гэта адбылося менавіта ў надзвычай важны, сымбалічны для ўсіх палякаў час - 100-годзьзе адраджэньня польскай незалежнасьці», - сказаў галава дзяржавы.
Прэзыдэнт падкрэсьліў, што валейбалісты паказалі, як палякі ўмеюць перамагаць і захоўваць сваю перамогу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт