Logo Polskiego Radia
Print

Ужо 1200 сьмяротных ахвяр на востраве Сулавэсі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.10.2018 10:39
З увагі на магчымую эпідэмію, на высьпе рыхтуюцца да масавых пахаваньняў ахвяр.
PAP/EPA/MAST IRHAM

Ужо 1200 сьмяротных ахвяр на востраве Сулавэсі
Да больш чым 1200 вырасла колькасьць сьмяротных ахвяр землятрусу і цунамі на інданэзійскай высьпе Сулавэсі. З увагі на магчымую эпідэмію, на высьпе рыхтуюцца да масавых пахаваньняў ахвяр.
Лякальныя ўлады ацэньваюць, што колькасьць сьмяротных ахвяр вырасьце. З пятніцы яшчэ не ўдалося атрымаць інфармацыю пра зьнішчэньні і ахвяры ў гарыстай частцы выспы, блізу эпіцэнтру землятрусу, куды надалей не ўдалося дабрацца выратавальным службам.
У 300-тысячным горадзе Палу працягваецца пошук ахвяр у зьнішчаных будынках. У горадзе абрынулася шмат гатэляў, гандлёвых цэнтраў і іншых грамадзкіх будынкаў.
Улады Інданэзіі заклікалі міжнародную супольнасьць аказаць гуманітарную дапамогу. На пацярпелых тэрыторыях жыве каля 1,4 млн чалавек. Палу наведаў таксама прэзыдэнт краіны, які паабяцаў прысьпешыць выратавальную акцыю.
Паводле лякальных уладаў, у выніку землятрусу (7,5 балаў па шкале Рыхтэра) і цунамі маглі загінуць тысячы чалавек. Большасьць ахвяр паходзіла з гораду Палу. Улады рыхтуюць братэрскую магілу, каб пахаваць ахвяр катаклізму, як толькі будуць высьветленыя іх асобы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт