Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўпершыню выканана паўторная перасадка сэрца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.09.2018 10:01
У апошнюю нядзелю верасьня адзначаецца Сусьветны дзень сэрца.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixel2013/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі ўпершыню выканана паўторная перасадка сэрца
У апошнюю нядзелю верасьня адзначаецца Сусьветны дзень сэрца.
У Беларусі выканана паўторная перасадка сэрца, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле слоў галоўнага кардыёляга Міністэрства аховы здароўя, доктара мэдыцынскіх навук, прафэсара, акадэміка НАНБ, дырэктара РНПЦ „Кардыялёгія” Аляксандра Мрочака, рэтрансплянтацыя сэрца выканана ў краіне ўпершыню.
Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, правядзеньне такой апэрацыі для Беларусі — крок у будучыню, новыя пэрспэктывы для кардыяхірургіі й трансплянталёгіі. Цяпер зьявілася магчымасьць дапамагаць тым пацыентам, якім раней ужо трансплянтавалі сэрца.
Як прагназуецца, у пэрспэктыве патрэба ў гэтым вырасьце: амаль за дзесяць гадоў практыкі ў РНПЦ выканана больш за 300 трансплянтацый сэрца. Дзевяцігадовая выжывальнасьць складае 75%. У будучыні гэтым пацыентам можа спатрэбіцца паўторная апэрацыя.
Мужчыну, якому спатрэбілася паўторная перасадка сэрца, упершыню выканалі трансплянтацыю ў 2013 годзе. Увесь гэты час ён жыў паўнавартасным жыцьцём, працаваў. Нядаўна ў яго пачала разьвівацца васкулапатыя трансплянтата. Было прынятае рашэньне зноў перасадзіць новае сэрца, што й было зроблена 23 верасьня. Апэрацыя прайшла пасьпяхова. Цяпер мужчына пераведзены ў тэрапэўтычнае аддзяленьне.
Сёньня, то бок у апошнюю нядзелю верасьня, адзначаецца Сусьветны дзень сэрца. Ён адзначаецца па ініцыятыве Сусьветнай фэдэрацыі сэрца пры падтрымцы Сусьветнай арганізацыі
аховы здароўя, ЮНЭСКА й ЮНІСЭФ. Мэтай прымеркаваных да Сусьветнага дня сэрца ініцыятываў зьяўляецца пашырэньне ведаў грамадзтва аб хваробах сэрца й прапаганда здаровага ладу жыцьця.
belapan.by/аз

У Беларусі выканана паўторная перасадка сэрца, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Паводле слоў галоўнага кардыёляга Міністэрства аховы здароўя, доктара мэдыцынскіх навук, прафэсара, акадэміка НАНБ, дырэктара РНПЦ „Кардыялёгія” Аляксандра Мрочака, рэтрансплянтацыя сэрца выканана ў краіне ўпершыню.

Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, правядзеньне такой апэрацыі для Беларусі — крок у будучыню, новыя пэрспэктывы для кардыяхірургіі й трансплянталёгіі. Цяпер зьявілася магчымасьць дапамагаць тым пацыентам, якім раней ужо трансплянтавалі сэрца.

Як прагназуецца, у пэрспэктыве патрэба ў гэтым вырасьце: амаль за дзесяць гадоў практыкі ў РНПЦ выканана больш за 300 трансплянтацый сэрца. Дзевяцігадовая выжывальнасьць складае 75%. У будучыні гэтым пацыентам можа спатрэбіцца паўторная апэрацыя.

Мужчыну, якому спатрэбілася паўторная перасадка сэрца, упершыню выканалі трансплянтацыю ў 2013 годзе. Увесь гэты час ён жыў паўнавартасным жыцьцём, працаваў. Нядаўна ў яго пачала разьвівацца васкулапатыя трансплянтата. Было прынятае рашэньне зноў перасадзіць новае сэрца, што й было зроблена 23 верасьня. Апэрацыя прайшла пасьпяхова. Цяпер мужчына пераведзены ў тэрапэўтычнае аддзяленьне.

Сёньня, то бок у апошнюю нядзелю верасьня, адзначаецца Сусьветны дзень сэрца. Ён адзначаецца па ініцыятыве Сусьветнай фэдэрацыі сэрца пры падтрымцы Сусьветнай арганізацыіаховы здароўя, ЮНЭСКА й ЮНІСЭФ. Мэтай прымеркаваных да Сусьветнага дня сэрца ініцыятываў зьяўляецца пашырэньне ведаў грамадзтва аб хваробах сэрца й прапаганда здаровага ладу жыцьця.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт