Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў шасьці краінах страйкуе бартаваы пэрсанал авіякампаніі Ryanair

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 12:11
Страйк аб’яўлены ў у Бэльгіі, Нямеччыне, Італіі, Нідэрляндах, Партугаліі й Гішпаніі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёньня ў шасьці краінах страйкуюць супрацоўнікі ірляндзкай авіякампаніі Ryanair. Забастоўка працягнецца цэлыя суткі.

Страйк аб’яўлены ў у Бэльгіі, Нямеччыне, Італіі, Нідэрляндах, Партугаліі й Гішпаніі.

Бартавы пэрсанал дамагаецца прытрымліваньня працоўнага кодэксу. На гэта настойвала таксама камісар ЭЗ па пытаньнях занятасьці Марыян Цісэн (Marianne Thyssen) падчас сустрэчы ў Брусэлі з дырэктарам авіякампаніі Майклам Оліры (Michael O'Leary).

Сёньня адменена 250 палётаў з заплянаваных 2400.

Прафсаюзы Ryanair, якія арганізавалі забастоўку, выступаюць з патрабаваньнем, каб працоўныя кантракты па ўсёй Эўропе заключаліся на аснове мясцовага заканадаўства, а не ірляндзкага, якое менш карыснае для экіпажаў самалётаў.

Бартавы пэрсанал Ryanaira ладзіць страйкавыя акцыі ўжо некалькі месяцаў. Прафсаюзы папярэджваюць, што будуць працягваць забастоўкі пакуль іх патрабаваньні ня будуць выкананыя.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт