Варшава падрыхтавала для амэрыканцаў некалькі прапановаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.09.2018 14:15
                    
                                 
                
                
                    Амэрыканцы могуць выбраць месца разьмяшчэньня сталых баз у Польшчы.
                
                
                    
                         pixabay.com
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Аб гэтым казаў прэзыдэнт Анджэй Дуда ў Нью-Ёрку неўзабаве пасьля выступу на Генэральнай Асамблеі ААН.
Прэзыдэнт падкрэсьліў, што Польшча зацікаўлена пастаяннымі амэрыканскімі базамі на сваёй тэрыторыі, і дадаў, што краіне трэба будзе несьці выдаткі, зьвязаныя з гэтым. Дуда абяцаў, што Польшча за свой кошт падрыхтуе інфраструктуру. Кошт падрыхтоўкі можа дасягнуць 2 млрд даляраў ЗША.
Прэзыдэнт таксама адзначыў, што Польшча гатова ўдзельнічаць у міратворчых місіях ААН у Паўднёвым Судане і на Галанскіх вышынях. У гэтыя краіны паедуць польскія паліцыянты, а на Галанскія вышыні –  жаўнеры.
Дуда таксама распавёў пра сваю 50 хвілінную размову з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньяху. Ён сказаў, што польска-ізраільскія адносіны складваюцца вельмі добра.
У кулюарах сэсіі ААН прэзыдэнт Польшчы таксама гутарыў з іншымі лідэрамі, сярод іншага, з кіраўніцтвам Палестынскай Аўтаноміі і Альбаніі.
яс