Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародны гандаль будзе расьці больш павольна, чым чакалася раней

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.09.2018 15:15
Сусьветная гандлёвая арганізацыя (СГА) панізіла прагнозы росту сусьветнага тавараабмену.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусьветная гандлёвая арганізацыя (СГА) панізіла прагнозы росту сусьветнага тавараабмену. У заяве арганізацыі гаворыцца, што міжнародны гандаль будзе расьці, але больш павольна, чым чакалася раней.

Па прагнозах СГА, у гэтым годзе ён вырасьце на 3,9 адсотка, і на 3,7 працэнта ў наступным. У красавіку прагназавалася, што гэта будзе адпаведна 4,4 і 4 працэнты.

Прычынай зьніжэньне прагнозаў, па дадзеных арганізацыі, зьяўляецца рост напружанасьці ў сусьветным гандлі і больш складаныя ўмовы на крэдытных рынках.

Па дадзеных СГА, гэтыя фактары ў цяперашні час аказваюць умераны ўплыў на эканоміку, але выкліканая імі нявызначанасьць можа прывесьці да зьніжэньня інвэстыцыйных выдаткаў.

СГА абвясьціла свае прагнозы празь некалькі дзён пасьля таго, як уступілі ў сілу новыя амэрыканскія пошліны на кітайскія тавары.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт