Logo Polskiego Radia
Print

На выдавецкім рынку Беларусі рыхтуецца гістарычны альбом з унікальнымі фота

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.09.2018 18:00
  • альбом.mp3
У прыватнасьці, будзе разьдзел пра падзеленую рыскай мяжой Беларусь – з аднаго боку Заходняя Беларусь, зь іншага – БССР.
Фрагмэнт вокладкі альбомуФрагмэнт вокладкі альбому

Неўзабаве на беларускім кніжным рынку выйдзе ўнікальнае гістарычнае выданьне – фотаальбом пра Другую сусьветную вайну з рэдкімі здымкамі. У кнізе таксама будзе паказаны пэрыяд да й пасьля вайны.
У альбоме, між іншым, будзе нямала фотакартак, прысьвечаных Войску Польскаму й беларусам, якія ў ім служылі. Над альбомам закончыў працу кандыдата гістарычных навук, спэцыяліст па вайсковай гісторыі й Войску Польскаму Ігар Мельнікаў.
Гісторык сказаў Польскаму радыё, што ў альбоме пераважная большасьць здымкаў зь яго ж уласнай калекцыі. Альбом выйдзе на беларускай і ангельскай мовах. Выданьне будзе падзеленае на некалькі разьдзелаў. У прыватнасьці, будзе разьдзел пра падзеленую рыскай мяжой Беларусь – з аднаго боку Заходняя Беларусь, зь іншага – БССР. У кнізе будзе паказанае штодзённае жыцьцё звычайных людзей, Войска Польскае, Чырвоная армія, дакумэнты, а таксама выявы артэфактаў з калекцыі.
У выданьні будзе шмат унікальных фотакартак. У прыватнасьці, арыгінальныя здымкі Лініі Мажыно й палонных французаў. «Гэтыя здымкі нідзе не друкаваліся, я іх набыў на плятформе eBay», – сказаў нам гісторык.
Фотаальбом – гэта некамэрцыйны праект. Грошы на яго выданьне зьбіраюцца на краўдфандынгавай плятформе «Вулей». «Прозьвішча кожнага спонсара, незалежна ад сумы падтрымкі, будзе апублікаванае ў альбоме», – абяцае Ігар Мельнікаў. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.
поўнае інтэрвію – слухайце далучаны гукавы файл

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт