Logo Polskiego Radia
Print

Ryanair адменіць 190 з 400 заплянаваных на пятніцу рэйсаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2018 17:17
Бартавы пэрсанал плянуе страйкаваць у Бэльгіі, Нямеччыне, Італіі, Нідэрляндах, Партугаліі й Гішпаніі.
Photo: fak1911/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ryanair адменіць 190 з 400 заплянаваных на пятніцу рэйсаў
Бартавы пэрсанал плянуе страйкаваць у Бэльгіі, Нямеччыне, Італіі, Нідэрляндах, Партугаліі й Гішпаніі.
У сувязі з плянаваным на пятніцу страйкам бартавога пэрсаналу авіякампанія Ryanair адменіць 190 з 400 рэйсаў. Акцыі пратэсту, хутчэй за ўсё, будуць праведзеныя ў Бэльгіі, Нямеччыне, Італіі, Нідэрляндах, Партугаліі й Гішпаніі.
У сваёй заяве, перавозчык паведаміў, што наступствы страйку закрануць, як мінімум, 30 тысяч пасажыраў.
Авіякампанія Ryanair таксама паведаміла, што ў сытуацыі, калі страйк будзе працягвацца, яна бярэ пад увагу магчымасьць абмежаваньня плянаў пашырэньня сваёй дзейнасьці, распрацаваных на бліжэйшы зімовы й летні сэзоны.
„Пэрыядычныя й непатрэбныя забастоўкі зьяўляюцца ўдарам па інтарэсах авіякампаніі Ryanair і падрываюць давер кліентаў у той час, калі цэны на нафту растуць. Калі такім чынам будзе адбывацца надалей, то непазьбежны будзе перагляд нашых плянаў па разьвіцьці кампаніі”, - сказала кіраўнічка аддзела маркетынгу Ryanair Кэны Джобс (Kenny Jacobs).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт