Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадара Бэльгіі выклікалі ў МЗС Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2018 12:01
Справа датычыць візы, якую Бэльгія выдала, выдаленай з Польшчы старшыні Фонду „Адкрыты дыялёг”.
 Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

МЗС Польшчы выклікаў амбасадара Бэльгіі
Справа датычыць візы, якую Бэльгія выдала, выдаленай з Польшчы старшыні Фонду „Адкрыты дыялёг”.
Амбасадар Бэльгіі быў выкліканы ў МЗС Польшчы, каб даць тлумачэньні наконт выдачы бэльгійскай візы кіраўнічцы Фонду „Адкрыты дыялёг” Людміле Казлоўскай.
Міністэрства замежных спраў паведаміла паслу, што Польшча з заклапочанасьцю прыняла рашэньне бэльгійскіх уладаў аб выдачы ўязной візы жанчыне, якая была выдалена з тэрыторыі Польшчы і ўнесена ў Шэнгенскую інфармацыйную сыстэму асобаў непажаданых у ЭЗ. Польскае ведамства падкрэсьліла, што рашэньне ўладаў Бэльгіі парушае бясьпеку Шэнгенскай зоны.
МЗС таксама паведаміў, што польскія ўлады лічаць грамадзянку Ўкраіны асобай непажаданай на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу. Гэта рашэньне было прынятае на падставе інфармацыі атрыманай Агенцтвам унутранай бясьпекі адносна дзейнасьць кіраўнічкі Фонду „Адкрыты дыялёг”, у прыватнасьці на падставе сумневаў наконт крыніц фінансаваньня фонду.
Людміла Казлоўская з аўторку знаходзіцца ў Бэльгіі, куды яе запрасіў кіраўнік Альянс лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу Гі Вэрхофстат.
аз

Амбасадар Бэльгіі быў выкліканы ў МЗС Польшчы, каб даць тлумачэньні наконт выдачы бэльгійскай візы кіраўнічцы Фонду „Адкрыты дыялёг” Людміле Казлоўскай.

Міністэрства замежных спраў паведаміла паслу, што Польшча з заклапочанасьцю прыняла рашэньне бэльгійскіх уладаў аб выдачы ўязной візы жанчыне, якая была выдалена з тэрыторыі Польшчы і ўнесена ў Шэнгенскую інфармацыйную базу асобаў непажаданых у ЭЗ. Польскае ведамства падкрэсьліла, што рашэньне ўладаў Бэльгіі парушае бясьпеку Шэнгенскай зоны.

МЗС таксама паведамілa, што польскія ўлады лічаць грамадзянку Ўкраіны асобай непажаданай на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу. Гэтае рашэньне было прынятае на падставе інфармацыі атрыманай Агенцтвам унутранай бясьпекі адносна дзейнасьцi кіраўнічкі Фонду „Адкрыты дыялёг”, у прыватнасьці на падставе сумневаў наконт крыніц фінансаваньня фонду.

Людміла Казлоўская з аўторку знаходзіцца ў Бэльгіі, куды яе запрасіў кіраўнік Альянсу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу Гі Вэрхофстат.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт