Logo Polskiego Radia
Print

У Жэшаве ўзьнікне тэхнічная база для грамадзянскіх самалётаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2018 10:03
У будучыні яна будзе абслугоўваць авіяперавозчыкаў з Цэнтральнага аэрапорту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hiljon/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Жэшаве ўзьнікне тэхнічная база для грамадзянскіх самалётаў
У будучыні яна будзе абслугоўваць авіяперавозчыкаў з Цэнтральнага аэрапорту.
Польская група грамадзянскай авіяцыі (Polska Grupa Lotnicza) створыць у Жэшаве (Rzeszów) на поўдні Польшчы тэхнічную базу для пасажырскіх самалётаў. Гэта першая інвэстыцыя Польскай групы грамадзянскай авіяцыі, якую на пачатку бягучага году паклікаў прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Група аб’ядноўвае розныя кампаніі авіяцыйнага рынку ў Польшчы.
База ў Жэшаве ўзьнікне цягам трох гадоў. Выбар згаданага горада на месца інвэстыцыі не выпадковы, паколькі ў Падкарпацкім ваяводзтве ўжо дзейнічаюць кампаніі, зьвязаныя з авіяцыйнай прамысловасьцю. Гэта, паводле экспэртаў, гарантуе шырокі доступ да спэцыялістаў.
Дапамогу падчас набору працаўнікоў абяцалі мясцовыя ўлады й Жэшаўскі тэхналягічны інстытут.
Тэхнічная база ўзьнікне побач з аэрапортам Жэшаў-Ясёнка (Rzeszów Jasionka). Паводле старшыні Польскай групы грамадзянскай авіяцыі Рафала Мільчарскага (Rafał Milczarski), у канчатковым рахунку працу знойдзе тут каля 300 чалавек. Шмат аднак залежыць ад колькасьці самалётаў, якія там будуць абслугоўвацца.
Кошт першага этапу інвэстыцый ацэньваецца ў 100 мільёнаў злотых (больш за 23 мільёны эўра). У будучыні цэнтар у Жэшаве стане тэхнічнай базай Цэнтральнага аэрапорта. Тут будуць праходзіць тэхагляд самалёты розных авіяперавозчыкаў.
аз

Польская група грамадзянскай авіяцыі (Polska Grupa Lotnicza) створыць у Жэшаве (Rzeszów) на поўдні Польшчы тэхнічную базу для пасажырскіх самалётаў. Гэта першая інвэстыцыя Польскай групы грамадзянскай авіяцыі, якую на пачатку бягучага году паклікаў прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Група аб’ядноўвае розныя кампаніі авіяцыйнага рынку ў Польшчы.

База ў Жэшаве ўзьнікне цягам трох гадоў. Выбар згаданага горада на месца інвэстыцыі не выпадковы, паколькі ў Падкарпацкім ваяводзтве ўжо дзейнічаюць кампаніі, зьвязаныя з авіяцыйнай прамысловасьцю. Гэта, паводле экспэртаў, гарантуе шырокі доступ да спэцыялістаў.

Дапамогу падчас набору працаўнікоў абяцалі мясцовыя ўлады й Жэшаўскі тэхналягічны інстытут.

Тэхнічная база ўзьнікне побач з аэрапортам Жэшаў-Ясёнка (Rzeszów Jasionka). Паводле старшыні Польскай групы грамадзянскай авіяцыі Рафала Мільчарскага (Rafał Milczarski), у канчатковым рахунку працу знойдзе тут каля 300 чалавек.

Шмат аднак залежыць ад колькасьці самалётаў, якія там будуць абслугоўвацца.
Кошт першага этапу інвэстыцый ацэньваецца ў 100 мільёнаў злотых (больш за 23 мільёны эўра). У будучыні цэнтар у Жэшаве стане тэхнічнай базай Цэнтральнага аэрапорта. Тут будуць праходзіць тэхагляд самалёты розных авіяперавозчыкаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт