Цыклён «Фаб'ен» ускладніў рух у Менску й іншых гарадах
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.09.2018 10:20
Жыхары Берасьця паведамляюць, што няспынныя ападкі ідуць ад вечара.
Паваленыя дрэвы ў Берасьціфота: Brestcity.com
Цыклён «Фабʼен», які наляцеў на Беларусь увечары 23 верасьня, абрынуўся дажджамі на ўсю тэрыторыю краіны.
Жыхары Берасьця паведамляюць, што няспынныя ападкі ідуць ад вечара. «Яндэкс» інфармуе, што ў Менску паводле стану на 9:30 заторы складаюць 7 з 10 балаў, хоць звычайна ў такі час фіксуюцца 4 балы.
З-за дажджоў у сталіцы адбыўся больш за дзясятак дробных аварый.
наша ніва/вс