Прадстаўнік Украіны пры ААН прапануе перанесьці перамовы па Данбасе зь Менска
Перамовы наконт Данбаса трэба перанесьці зь Менска ў іншую сталіцу. З такой прапановай выступіў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка, паведамляе interfax.by. Прычынай дыплямат назваў тое, што беларуская дэлегацыя ў ААН «хранічна» галасуе супраць любых ідэй і прапановаў Украіны.
Ельчанка назваў дзіўнай пазыцыю Беларусі, якая ўсюды заяўляе пра лепшыя магчымасьці для перамоваў на сваёй пляцоўцы й пра свой нэйтралітэт, а пры гэтым галасуе супраць украінскай рэзалюцыі.
«Пры ўсёй маёй павазе да беларускай дыпляматыі, але я не магу такую пазыцыю зразумець. Пра якую нэйтральнасьць ідзе гаворка? І няхай яны на нас не крыўдзяцца, але факты на табло Генасамблеі», – абурыўся дыплямат.
Ён зьвярнуў увагу на тое, што беларуская дэлегацыя галасуе супраць украінскіх прапановаў нават у тых выпадках, якія не датычаць канфлікту з Расеяй. На яго думку, гэта сьведчыць пра акрэсьленую пазыцыю беларускай дзяржавы.

эўрарадыё/вс