Польскія вагоны будуць абслугоўваць мэтро ў Дубаі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.09.2018 16:03
Першыя з пяцідзесяці вагонаў зьявяцца ў Дубаі ў лістападзе гэтага году.
Дубай. Фота: wikimedia commons/Tim.Reckmann/CC BY-SA 3.0wikimedia commons/Tim.Reckmann/CC BY-SA 3.0
Польскія цягнікі будуць абслугоўваць, між іншым, падземную лінію, якая злучае цэнтар з раёнам, у якім пройдзе ЭКСПА-2020. Газэта «Gulf News» паведамляе, што польскія вагоны будуць абслугоўвацца новую трэцюю лінію мэтро Дубая.
Адзін з пяці вагонаў са складу цягніка будзе прызначаны толькі для жанчын і дзяцей. Другім падарожнічаць будзе толькі першы клас – уладальнікі так званых залатых квіткоў.
У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах такім чынам арганізаваныя ўсе цягнікі.
Польскія вагоны для дубайскага мэтро будуць выкарыстоўваць сыстэму энэргазьберажэньня асьвятленьня і будуць абсталяваныя сьветлавой мапай мэтро.
У Варшаве сёньня пачаўся пяцідзённы візыт бізнэсмэнаў з Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў. Паводле інфармацыйнага агенцтва ААЭ WAM, дзелавыя адносіны паміж дзьвюма краінамі мацнеюць. Вартасьць двухбаковага гандлю складае больш за мільярд даляраў. Таксама павялічваецца ўзаемны турыстычны рух.
яс