Amnesty International: сытуацыя ў Вэнэсуэле жахлівая
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.09.2018 12:36
Арганізацыя апублікавала 58-старонкавы даклад, у якім прадстаўлены жахлівыя факты пра сытуацыю ў Вэнэсуэле.
Kremlin.ru/Wikipedia/CC BY 4.0
Вэнэсуэла перажывае найвялікшы крызыс у сваёй гісторыі, які да таго аказвае трагічны ўплыў на жыцьцё грамадзтва - напісана на сайце Amnesty International. Арганізацыя апублікавала 58-старонкавы даклад, у якім прадстаўлены жахлівыя факты пра сытуацыю ў Вэнэсуэле.
У гады 2015-2017 было праведзена 8 тыс. 292 пазасудовых экзэкуцый. 22 адсоткі ўсіх забойстваў ў 2016 годзе зьдзейсьнілі супрацоўнікі службы бясьпекі, гэта 4 тыс. 667 выпадкаў. У мінулым годзе 95 адсоткаў ахвяр забойстваў гэта былі мужчыны. 60 адсоткаў з іх былі ва ўзросьце ад 12 да 29 гадоў. 87 працэнтаў вэнэсуэльцаў жывуць у беднасьці. Узровень сьмяротнасьці маці пры родах павялічылася на 65 адсоткаў. Дзіцячая сьмяротнасьць пры родах павялічылася на 30 адсоткаў.
Amnesty International заяўляе, што афіцыйныя асобы з прэзыдэнтэм Нікаласам Мадурай на чале мэтанакіравана прымяняюць сілу супраць грамадзтва.
onet.pl/яс