Logo Polskiego Radia
Print

Іран выклікаў паслоў Нідэрляндаў, Даніі і Вялікабрытаніі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.09.2018 09:14
Тэгеран абвінавачвае гэтыя дзяржавы ў падтрымцы членаў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая зьдзейсьніла тэракт.
Photo: Blondinrikard Fröberg/flickr.com/Commercial use allowed

Пасьля тэракту ў суботу на ваенным парадзе ў горадзе Ахваз у Іране, у ноч з суботы на нядзелю МЗС у Тэгеране выклікаў паслоў Нідэрляндаў, Даніі і Вялікабрытаніі – паведамляе інфармацыйнае агенцтва IRNA.

У выніку тэракту загінулі 25 чалавек, параненыя больш за 60.

Тэгеран абвінавачвае гэтыя дзяржавы ў падтрымцы членаў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая зьдзейсьніла забойства. – Гэта непрымальна, што гэтыя групы не прызнаюцца Эўрапейскім Зьвязам тэрарыстычнымі арганізацыямі, таму, што яны не ажыццяўляў тэрактаў у Эўропе, – заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Бахрам Касемі.

Іран заклікаў улады Нідэрляндаў, Даніі і Вялікабрытаніі да асуджэньня нападу і выдачы людзей, зьвязаных з тэрактам. Reuters адзначае, што некаторыя члены іранскіх сэпаратысцкіх арганізацый жывуць у эўрапейскіх краінах.

У тэракце прызнаўся Арабскі рух барацьбы за вызваленьне Ахваз, які змагаецца за незалежнасьць багатай нафтай правінцыі Хузестан. Прызналася таксама Ісламская дзяржава. Ніхто не прадставіў доказаў, якія пацьвярджаюць іх заявы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт