Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка: Празаходні кірунак разьвіцьця – адзін з прыярытэтаў Украіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2018 14:11
Украінскі прэзыдэнт выступіў перад Вярхоўнай радай са сваім штогадовым зваротам.
Пётр ПарашэнкаПётр ПарашэнкаPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Парашэнка: празаходні кірунак разьвіцьця – адзін з прыярытэтаў Украіны
Украінскі прэзыдэнт выступіў перад Вярхоўнай радай са сваім штогадовым зваротам.
Празаходні кірунак разьвіцьця дзяржавы, умацаваньне арміі й незалежнасьць ад маскоўскай праваслаўнай царквы, - гэта прыярытэты ўкраінскай дзяржавы, пра якія ў сваім штогадовым звароце гаварыў Пётр Парашэнка.
Выступаючы перад Вярхоўнай радай, украінскі прэзыдэнт таксама гаварыў пра сытуацыю ў Данбасе й пагрозу з боку Расеі.
Пётр Парашэнка паведаміў таксама пра пляны павелічэньня на 40% заробкаў украінскіх вайскоўцаў. Ён падкрэсьліў, што ўкраінскае войска рэфармуецца й мадэрнізуецца ў адпаведнасьці са стандартамі NATO.
Украінскі прэзыдэнт заявіў, што ён будзе імкнуцца да таго, каб на Данбас была накіраваная міратворчая місія ААН.
Адначасова Пётр Парашэнка прызнаў, што нягледзячы на пераадоленьне эканамічнага крызысу, значная частка ўкраінскага грамадзтва да гэтага часу не адчувае вынікаў рэформаў. Тым часам, паводле яго, сацыяльна-эканамічныя праблемы зьвязаныя з пагрозай, як з боку прарасейскіх сілаў, так левага й правага папулізмаў.
У наступным годзе ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары. Многія ўкраінскія экспэрты лічаць, што Пётр Парашэнка будзе змагацца за перавыбар.
аз

Празаходні кірунак разьвіцьця дзяржавы, умацаваньне арміі й незалежнасьць ад маскоўскай праваслаўнай царквы - гэта прыярытэты ўкраінскай дзяржавы, пра якія ў сваім штогадовым звароце гаварыў Пётр Парашэнка.

Выступаючы перад Вярхоўнай радай, украінскі прэзыдэнт таксама гаварыў пра сытуацыю ў Данбасе й пагрозу з боку Расеі.

Пётр Парашэнка паведаміў таксама пра пляны павелічэньня на 40% заробкаў украінскіх вайскоўцаў. Ён падкрэсьліў, што ўкраінскае войска рэфармуецца й мадэрнізуецца ў адпаведнасьці са стандартамі NATO.

Украінскі прэзыдэнт заявіў, што ён будзе імкнуцца да таго, каб на Данбас была накіраваная міратворчая місія ААН.

Адначасова Пётр Парашэнка прызнаў, што, нягледзячы на пераадоленьне эканамічнага крызысу, значная частка ўкраінскага грамадзтва да гэтага часу не адчувае вынікаў рэформаў. Тым часам, паводле яго, сацыяльна-эканамічныя праблемы зьвязаныя з пагрозай як з боку прарасейскіх сілаў, так левага й правага папулізмаў.

У наступным годзе ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары. Многія ўкраінскія экспэрты лічаць, што Пётр Парашэнка будзе змагацца за перавыбар.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт