У Зальцбургу эўрапейскія лідары абмяркоўваюць пытаньне міграцыі
Яны размаўляюць таксама аб стварэньні Эўрапейскай памежнай службы.
Паводле польскага прэм’ера, па справе міграцыі вырашальнае значэньне мае ахова зьнешніх межаў ЭЗ. Пра гэта Матэвуш Маравецкі гаварыў перад распачацьцем другога й апошняга дня нефармальнага саміту Эўразьвязу ў Зальцбургу.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што па-ранейшаму абавязваюць рашэньні, прынятыя падчас саміту ЭЗ у чэрвені, то бок добраахвотная згода на прымусовае разьмеркаваньне бежанцаў.
Сёньня эўрапейскія лідары абмяркоўваюць прапанову Эўракамісіі па стварэньні да 2020 году 10-тысячнай Эўрапейскай памежнай службы й павелічэньне ейных паўнамоцтваў.
Гэтае пытаньне выклікае сумневы дзяржаў-членаў. Частка зь іх зьвяртае ўвагу на справу сувэрэнітэту.
„Дзяржавы, якія ахоўваюць зьнешнія межы Эўразьвязу, павінны мець большы ўплыў на гэтае пытаньне”, - заявіў прэм'ер Маравецкі. Ён дадаў, што пад увагу павінен брацца таксама фінансавы аспэкт справы.
Кіраўнік польскага ўраду лічыць, што цяжка гаварыць пра падрабязнасьці, пакуль няма новага бюджэту ЭЗ.
аз
Паводле польскага прэм’ера, у справе міграцыі вырашальнае значэньне мае ахова зьнешніх межаў ЭЗ. Пра гэта Матэвуш Маравецкі гаварыў перад распачацьцем другога й апошняга дня нефармальнага саміту Эўразьвязу ў Зальцбургу.