Logo Polskiego Radia
Print

На аўтазапраўках PKN Orlen можна будзе зараджаць электрамабілі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2018 10:01
Зарадныя пункты будуць разьмяшчацца як на аўтазапраўках у гарадах, так і на транзытных трасах у краіне.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

На аўтазапраўках PKN Orlen можна будзе зараджаць электрамабілі
Зарадныя пункты будуць разьмяшчацца як на аўтазапраўках у гарадах, так і на транзытных трасах у краіне.
Польскі нафтаканцэрн PKN Orlen плянуе адкрыць на сваіх аўтазапраўках каля 190 зарадных пунктаў для электрамабіляў.
Дырэктар PKN Orlen па пытаньнях энэргетыкі Яраслаў Дыбоўскі (Jarosław Dybowski) сказаў, што рэалізацыя праграмы разьлічаная на даўжэйшы пэрыяд. На яго думку, праблема не ў самых зарадных прыладах, але ў падключэньні іх да лініяў энэргаперадач. „Менавіта гэта нас у значнай ступені абмяжоўвае”, - лічыць Дыбоўскі.
Ён зазначае, што гаворка ідзе, між іншым, пра будаўніцтва новых ліній электраперадач і атрыманьне рознага роду дазволаў. Па гэтаму пытаньню канцэрн супрацоўнічае з энэргетычнымі кампаніямі.
Раней PKN Orlen паведамляў, што пункты зарадкі электрамабіляў будуць разьмяшчацца як у гарадах, так і на аўтазапраўках, якія знаходзяцца на транзытных трасах у Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт