Італьянцы выступаюць супраць прыёму мігрантаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
17.09.2018 14:09
Яшчэ 15 гадоў таму 60% італьянцаў падтрымлівала міграцыю й пазытыўна ставілася да мігрантаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Італьянцы выступаюць супраць прыёму мігрантаў
65 % італьянцаў супраць прыёму мігрантаў, а таксама страціла давер да Эўрапейскага Зьвязу. Вынікі сацыялягічнага апытаньня апублікаваў вядучы італьянскі інстытут грамадзкай думкі SWG.
Яшчэ 15 гадоў таму 60% італьянцаў падтрымлівала міграцыю й выказвалася адкрытасьцю й пазытыўным стаўленьнем да мігрантаў. Цяпер такія погляды падзяляе толькі 35% жыхароў Італіі.
На думку экспэртаў, дадзеныя паказчыкі могуць быць зьвязаныя са станам італьянскай гаспадаркі. Паводле дасьледаваньня больш за 70 % італьянцаў лічаць, што эканамічная й сацыяльная сытуацыя працягвае пагаршацца. Адначасова больш за 60 % падтрымліваюць новы ўрад краіны.
эж