Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі наведаў шматнацыянальны корпус НАТО «Паўночны Ўсход» са штаб-кватэрай у Шчэціне (паўночна-заходняя частка Польшчы). Кіраўнік ураду сустрэўся з афіцэрамі й салдатамі.
Прэмʼер-міністар сказаў, што ў выпадку магчымага канфлікту корпус будзе выконваць важную ролю. «Я перакананы, што цеснае супрацоўніцтва розных народаў у межах корпусу стане дадатковым імпульсам, які ўмацуе абарончы падмурак усходняга флянгу НАТО. На жаль, калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны (Si vis pacem, para bellum)», – зазначыў Маравецкі.
Перад гэтым прэмʼер-міністар усклаў кветкі да помніка воінам Шчэцінскага корпусу, якія загінулі ў час місіі ў Афганістане.
Корпус «Паўночны Ўсход» зьяўляецца часткай Сіл хуткага рэагаваньня НАТО (High Readiness Forces). Штаб корпуса ажыцьцяўляе апэратыўнае камандаваньне й кіраваньне інтэграцыйнымі адзінкамі Паўночнаатлянтычнага пакту ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Славакіі й Вугоршчыне. Корпус адыграў важную ролю ў інтэграцыі ў НАТО краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. У цяперашні час у працы яго штаба ўдзельнічаюць 22 краіны НАТО, а таксама Фінляндыя й Швэцыя.
Раней паведамлялася, што польскі генэрал зброі (генэрал-палкоўнік паводле беларускай намэнклятуры – рэд.) Славамір Вайцяхоўскі ўзначаліць корпус НАТО «Паўночны Ўсход» са штаб-кватэрай у горадзе Шчэцін (паўночны захад Польшчы). Паляк паводле прынцыпу ратацыі заменіць нямецкага генэрала Манфрэда Хофмана.
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі наведаў шматнацыянальны корпус НАТО «Паўночны Ўсход» са штаб-кватэрай у Шчэціне (паўночна-заходняя частка Польшчы). Кіраўнік ураду сустрэўся з афіцэрамі й салдатамі.
Прэмʼер-міністар сказаў, што ў выпадку магчымага канфлікту корпус будзе выконваць важную ролю. «Я перакананы, што цеснае супрацоўніцтва розных народаў у межах корпусу стане дадатковым імпульсам, які ўмацуе абарончы падмурак усходняга флянгу НАТО. На жаль, калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны (Si vis pacem, para bellum)», – зазначыў Маравецкі.
Перад гэтым прэмʼер-міністар усклаў кветкі да помніка воінам Шчэцінскага корпусу, якія загінулі ў час місіі ў Афганістане.
Корпус «Паўночны Ўсход» зьяўляецца часткай Сіл хуткага рэагаваньня НАТО (High Readiness Forces). Штаб корпусу ажыцьцяўляе апэратыўнае камандаваньне й кіраваньне інтэграцыйнымі адзінкамі Паўночнаатлянтычнага пакту ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Славакіі й Вугоршчыне. Корпус адыграў важную ролю ў інтэграцыі ў НАТО краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. У цяперашні час у працы яго штаба ўдзельнічаюць 22 краіны НАТО, а таксама Фінляндыя й Швэцыя.
Раней паведамлялася, што польскі генэрал зброі (генэрал-палкоўнік паводле беларускай намэнклятуры – рэд.) Славамір Вайцяхоўскі ўзначаліў корпус НАТО «Паўночны Ўсход». Паляк паводле прынцыпу ратацыі замяніў нямецкага генэрала Манфрэда Хофмана.
вс