Паявіліся першыя сьмяротныя ахвяры ўрагану Флорэнс у ЗША
Пяць сьмяротных ахвяр, сотні тысяч дамоў, пазбаўленых электраэнэргіі, паводкі ў прыбярэжных мясцовасьцях – гэта першыя наступствы ўрагану Флорэнс, які ўчора ўдарыў ва ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША. Сёньня ўраган паслабеў і зьяўляецца трапікальным штормам, які павольна перамяшчаецца ўглыб ЗША.
Сярод пяці сьмяротных ахвяр – маці і немаўля, якія загінулі, калі на іх дом упала дрэва. У выніку заблякаваных дрэвамі дарог хуткая дапамога не пасьпела даехаць да жанчыны, у якой здарыўся інфаркт. Ахвярамі сталі таксама два мужчыны ў сталым узросьце. Аднаго з іх перавярнуў вецер, калі ён выйшаў на вуліцу паглядзець, што адбываецца з яго сабакамі. Другога мужчыну ўдарыў ток, калі пад дажджом ён спрабаваў злучыць электрычныя кабелі.
У раёнах, дзе прайшоў ураган, пашкоджаныя дамы, павырываныя дрэвы і сарваныя лініі электраперадач.
Флорэнс вельмі павольна перасоўваецца ў напрамку Паўднёвай Караліны, несучы з сабой праліўныя дажджы. Усё ж хуткасьць ветру стала меншай за 100 км/г. Дакладная ацэнка наступстваў катаклізму пакуль немагчымая.
Пяць сьмяротных ахвяр, сотні тысяч дамоў, пазбаўленых электраэнэргіі, паводкі ў прыбярэжных мясцовасьцях – гэта першыя наступствы ўрагану Флорэнс, які ўчора ўдарыў ва ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША. Сёньня ўраган паслабеў і зьяўляецца трапікальным штормам, які павольна перамяшчаецца ўглыб ЗША.
Сярод пяці сьмяротных ахвяр – маці і немаўля, якія загінулі, калі на іх дом упала дрэва. У выніку заблякаваных дрэвамі дарог хуткая дапамога не пасьпела даехаць да жанчыны, у якой здарыўся інфаркт. Ахвярамі сталі таксама два мужчыны ў сталым узросьце. Аднаго з іх перавярнуў вецер, калі ён выйшаў на вуліцу паглядзець, што адбываецца з яго сабакамі. Другога мужчыну ўдарыў ток, калі пад дажджом ён спрабаваў злучыць электрычныя кабелі.
У раёнах, дзе прайшоў ураган, пашкоджаныя дамы, павырываныя дрэвы і сарваныя лініі электраперадач.Флорэнс вельмі павольна перасоўваецца ў напрамку Паўднёвай Караліны, несучы з сабой праліўныя дажджы. Усё ж хуткасьць ветру стала меншай за 100 км/г. Дакладная ацэнка наступстваў катаклізму пакуль немагчымая.
ав