Logo Polskiego Radia
Print

Каталіцкі касьцёл нарадзіў і абараніў польскую дзяржаўнасць - прэм'ер Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2018 12:03
Пра гэта Матэвуш Маравецкі сказаў падчас урачыстага адкрыцьця пленарнага пасяджэньня рады Канфэрэнцыі біскупаў Эўропы.
Матэвуш Маравецкі сярод польскіх і эўрапейскіх арцыбіскупаў і кардыналаў, Познань, 13 верасьня 2018 году Матэвуш Маравецкі сярод польскіх і эўрапейскіх арцыбіскупаў і кардыналаў, Познань, 13 верасьня 2018 году PAP/Jakub Kaczmarczyk

Каталіцкі касьцёл нарадзіў і абараніў польскую дзяржаўнасць – гэта месца, дзе Польшча існавала, калі яе дарэмна было шукаць на картах, – сказаў прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі ў Познані падчас урачыстага адкрыцьця пленарнага пасяджэньня рады Канфэрэнцыі біскупаў Эўропы.
Пленарнае пасяджэньне рады будзе доўжыцца да 16 верасьня. Мерапрыемства праходзіць пад лёзунгам «Салідарны дух Эўропы» й зьвязанае са сьвяткаваньнем 1050-годзьдзя Познаньскага біскупства, а таксама прымеркаванае да 100-годзьдзя аднаўленьня Польшчы.

Каталіцкі касьцёл нарадзіў і абараніў польскую дзяржаўнасць – гэта месца, дзе Польшча існавала, калі яе дарэмна было шукаць на картах, – сказаў прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі ў Познані падчас урачыстага адкрыцьця пленарнага пасяджэньня рады Канфэрэнцыі біскупаў Эўропы.

Пленарнае пасяджэньне рады будзе доўжыцца да 16 верасьня. Мерапрыемства праходзіць пад лёзунгам «Салідарны дух Эўропы» й зьвязанае са сьвяткаваньнем 1050-годзьдзя Познаньскага біскупства, а таксама прымеркаванае да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт