Logo Polskiego Radia
Print

Польшча падтрымлівае Вугоршчыну ў спрэчцы з Эўразьвязам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2018 15:11
МЗС Польшчы выказала таксама „заклапочанасьць” рашэньнем Эўрапейскага парлямэнта.
Польшча падтрымлівае Вугоршчыну ў спрэчцы з Эўразьвязам.Польшча падтрымлівае Вугоршчыну ў спрэчцы з Эўразьвязам.PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Польшча падтрымлівае Вугоршчыну ў спрэчцы з Эўразьвязам
МЗС Польшчы выказала таксама „заклапочанасьць” рашэньнем Эўрапейскага парлямэнта.
На форумах эўрапейскіх інстытутаў Польшча будзе галасаваць супраць увядзеньня магчымых санкцый у дачыненьні да Вугоршчыны, паведаміла польскае Міністэрства замежных спраў.
У сваёй заяве, МЗС Польшчы падкрэсьліла, што кожная дзяржава-член ЭЗ мае сувэрэннае права ажыцьцяўляць унутраныя рэформы, якія яна лічыць неабходнымі й карыснымі.
Міністэрства выказала таксама „заклапочанасьць” рашэньнем Эўрапейскага парлямэнта, які падтрымаў прапанову аб запуску працэдуры паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе супраць Вугоршчыны.
Паводле польскага боку, дзеяньні „накіраваныя супраць дзяржаў-членаў служаць толькі паглыбленьню рознагалосьсяў унутры Эўрапейскага Зьвязу й павялічваюць адсутнасьць грамадзкага даверу ў дачыненьні да эўрапейскіх інстытутаў”.
Вугоршчына зьяўляецца другой краінай у гісторыі ЭЗ, супраць якой згаданая працэдура была прымененая. Эўрадэпутаты вырашылі прымяніць гэткія меры ў сувязі з паведамленьнямі аб парушэньні вяршэнства закона ў Вугоршчыне.
У сьнежні 2017 году падобную працэдуру супраць Польшчы запусьціла Эўракамісія. Прычынай былі сумневы наконт рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы, якая, паводле Эўракамісіі, абмежавала незалежнасьць судоў. Працэдура супраць Польшчы надалей працягваецца.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт