ЭЗ можа пакараць Вугоршчыну за парушэньне вяршэнства закона
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.09.2018 14:28
Вугоршчына другая краіна пасьля Польшчы, супраць якой запусьцілі працэдуру паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе.
Эўрапейскі парлямэнт запусьціў супраць Вугоршчыны працэдуру паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе. PAP/EPA/PATRICK SEEGER
ЭЗ можа пакараць Вугоршчыны за парушэньне вяршэнства закона
Вугоршчына другая краіна пасьля Польшчы, супраць якой запусьцілі працэдуру паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе.
Эўрапейскі парлямэнт запусьціў супраць Вугоршчыны працэдуру паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе. Эўрадэпутаты вырашылі прымяніць гэткія меры ў сувязі з паведамленьнямі аб парушэньні вяршэнства закона ў Вугоршчыне.
Працэдура паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе ажыцьцяўляецца тады, калі існуе падазрэньне ў парушэньні членскай дзяржавай асноўных каштоўнасьцей ЭЗ, напрыклад, вяршэнства закона. Гэта першы крок на шляху да ўвядзеньня санкцый супраць краіны й абмежаваньня ейных правоў, як члена Эўрапейскай рады.
Вугоршчына зьяўляецца другой краінай у гісторыі ЭЗ, супраць якой згаданая працэдура была прымененая. У сьнежні 2017 году падобную працэдуру супраць Польшчы запусьціла Эўракамісія.
Прычынай былі сумневы наконт рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы, якая, паводле Эўракамісіі, абмежавала незалежнасьць судоў. Працэдура супраць Польшчы надалей працягваецца.
аз