Logo Polskiego Radia
Print

З будучага году ў Польшчы вырасьце мінімалка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2018 15:06
З будучага году мінімальная заработная плата ў Польшчы складзе больш за 523 эўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З будучага году ў Польшчы вырасьце мінімалка
З будучага году мінімальная заработная плата ў Польшчы складзе больш за 523 эўра.
Паводле кіраўніка Канцылярыі прэм'ера, павышэньне мінімальнай заработнай платы ў Польшчы магчымае дзякуючы росту ВУП і пасьпяховай барацьбе са зьявай вымантачваньня ПДВ у краіне. Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) падкрэсьліў, што такім чынам кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” рэалізуе палітыку салідарнасьці.
„У 2015 годзе мінімальная заработная плата складала 1 750 злотых (амаль 407 эўра) і кожны год паступова павышалася. Гэта таму, што з 2015 году, то бок з моманту, калі партыя ПіС перамагла на выбарах, эканоміка разьвіваецца дынамічна, ажыцьцяўляюцца рэформы, у прыватнасьці з мэтай ушчыльненьня падатковай сыстэмы(…) Гэта дазваляе ўводзіць розныя сацыяльныя праграмы”, - сказаў Міхал Дворчык.
Нагадаем, учора прэм’ер Матэвуш Маравецкі абвясьціў аб павышэньні мінімальнай заработнай платы да 2 250 злотых брута (больш за 523 эўра). Таксама амаль на адзін злоты, то бок да 14 злотых 70 грошаў (больш за 3,5 эўра), вырасьце пагадзінная стаўка за працу паводле дагавору падраду.
Гэтыя зьмены ўступяць у сілу з новага году. На іх ажыцьцяўленьне дзяржава выдзеліць зь бюджэту 268 мільёнаў злотых (больш за 62 мільёны эўра).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт