Дзяржава дапаможа фэрмэрам, якія пацярпелі ад засухі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.09.2018 12:01
На гэтую мэту польскія ўлады прызначылі амаль 350 мільёнаў эўра.
Photo: Ratfink1973/pixabay.com/CC0 Public Domain
Дзяржава дапаможа фэрмэрам, якія пацярпелі ад засухі
На гэтую мэту польскія ўлады прызначылі амаль 350 мільёнаў эўра.
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы паведаміў, што ўрад выдзеліў 1,5 мільярда злотых (амаль 350 мільёнаў эўра) для фэрмэраў, якія пацярпелі ў выніку засухі.
Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) таксама сказаў, што страты фэрмэраў былі падзеленыя на катэгорыі. Там, дзе страты перавысілі 70%, дапамога складзе адну тысячу злотых (больш за 232,5 эўра ) за гектар зьнішчаных пасеваў.
На фінансавую дапамогу дзяржавы змогуць разьлічваць таксама тыя фэрмэрскія гаспадаркі, дзе страты перавысілі 30% пасеваў. У іх выпадку дапамога складзе па 500 злотых (больш за 116 эўра) за гектар зьнішчаных у выніку засухі пасеваў.
Ян Кшыштаф Ардановскі паведаміў, што з наступнага тыдня фэрмэры змогуць перадаваць у Агенцтва па рэструктурызацыі й мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі заявы з просьбай аб дапамозе.
аз
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы паведаміў, што ўрад выдзеліў 1,5 мільярда злотых (амаль 350 мільёнаў эўра) для фэрмэраў, якія пацярпелі ў выніку засухі.
Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) таксама сказаў, што страты фэрмэраў былі падзеленыя на катэгорыі. Там, дзе страты перавысілі 70%, дапамога складзе адну тысячу злотых (больш за 232,5 эўра ) за гектар зьнішчаных пасеваў.
На фінансавую дапамогу дзяржавы змогуць разьлічваць таксама тыя фэрмэрскія гаспадаркі, дзе страты перавысілі 30% пасеваў. У іх выпадку дапамога складзе па 500 злотых (больш за 116 эўра) за гектар зьнішчаных у выніку засухі пасеваў.
Ян Кшыштаф Арданоўскі паведаміў, што з наступнага тыдня фэрмэры змогуць перадаваць у Агенцтва па рэструктурызацыі й мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі заявы з просьбай аб дапамозе.
аз