Польшча занепакоена рэакцыяй уладаў Расеі на дэманстрацыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.09.2018 10:12
Паводле МЗС, прымяненьне сілы й затрыманьне людзей, якія мірна выказвалі свае погляды, неабгрунтаваныя.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.PAP/Tomasz Gzell
Польшча занепакоеная рэакцыяй расейскіх уладаў на дэманстрацыі супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы, арганізаваныя ў апошнюю нядзелю ў многіх гарадах Расеі, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Паводле польскага МЗС, прымяненьне сілы й затрыманьне некалькіх соцень людзей, якія мірна выказвалі свае погляды, неабгрунтаваныя. Такія дзеяньні падрываюць міжнародныя абавязацельствы ў сфэры абароны правоў чалавека, у тым ліку права на крытыку палітыкі ўладаў, якія ўзяла на сябе Расея.
Асаблівую занепакоенасьць польскага боку, паводле міністэрства, выклікае стаўленьне ўладаў да непаўналетніх.
Міністэрства замежных спраў таксама паведаміла, што Польшча падтрымлівае пазыцыю Эўразьвязу, які заклікае Расею захаваць міжнародныя абавязацельствы й хутка вызваліць затрыманых, у прыватнасьці моладзь і журналістаў.
аз