Logo Polskiego Radia
Print

Польшча дапамагае дзецям у Браславе (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 11.09.2018 14:10
  • 0911 Polska Pomoc - П. Пагажэльскі.mp3
Па праграме МЗС Польшчы Polska Pomoc моладзь у Браславе атрымала лодкі.
Лодкі, атрыманыя Браславам, па праграме Polska PomocЛодкі, атрыманыя Браславам, па праграме Polska PomocФота: Пётр Пагажэльскі

Міністэрства замежных спраў Польшчы ўжо ня першы год аказвае значную дапамогу краінам, якія разьвіваюцца, у тым ліку Беларусі. У прыватнасьці, па праграме Polska Pomoc у Браславе мясцовая моладзь атрымала лодкі для адпачынку на азёрах, якія абкружаюць горад.

Пра дапамогу палякаў беларусам, пра тое, якія ўражаньні цяпер пакідае пасьля сябе Браслаў — да 1939 года вядомы польскі курорт, расказвае журналіст міжнароднай рэдакцыі Польскага радыё Пётр Пагажэльскі.

Пётр
Пётр Пагажэльскі (зьлева) у Браславе

Пётр Пагажэльскі: Праграма Polska Pomoc накіравана на дапамогу людзям у розных краінах. Польшча паказвае сябе як краіна, якая можа камусьці дапамагчы. Гэта і рэкляма Польшчы

Дапамога Браславу была вельмі патрэбна. І мясцовыя людзі задаволены тым, што Польшча ім дапамагае. Спадзяюся, сюды будзе прыяжджаць больш турыстаў. У Браслава вялікі патэнцыял. Далей гэта павінна разьвівацца. І ўсё ўжо ў руках саміх беларусаў.

У Браславе ёсьць касьцёл, у многіх людзей ёсць польскія карані. Але гэты праект не прывядзе да міграцыі беларусаў у Польшчу.

Ва Ўкраіне лепш разьвіваецца турызм, там больш гасьніціц, рэстаранаў, крам, нават калі там ня самыя лепшыя ўмовы для вядзеньня бізнэсу. Таму Беларусі трэба праводзіць рэформы на шляху да рыначнай эканомікі, а не захоўваць становішча, пры якім 80% уласнасьці знаходзіцца ў руках дзяржавы.

Віктар Корбут

Фота: Пётр Пагажэльскі

Слухайце далучаны гукавы файл

Ваколіцы
Ваколіцы Браслава

Лодкі,
Лодкі, атрыманыя Браславам, па праграме Polska Pomoc
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт