Алег Сянцоў напісаў тэстамэнт
«Я ўжо ня веру ў шчасьлівы канец гэтай гісторыі».
Украінскі рэжысэр, які галадае ў расейскай калёніі, ня верыць у хуткае вызваленьне. Алег Сянцоў напісаў тэстамэнт, у якім закранае праблему правоў на сваю творчасьць. Пра гэта паінфармавала яго сястра Натальля Каплан.
«Я ня веру ў тое, што хутка выйду на свабоду і мы ўсе шчасьліва зажывем у Кіеве. Я ня веру ў многія іншыя рэчы. Гэта аднак не азначае, што я расклеіўся і зьбіраюся спыніць галадоўку. Я ні ў якім разе ня здаўся, проста я ня веру ў шчасьлівы канец гэтай гісторыі», – напісаў Сянцоў у лісьце, фрагмэнты якога Натальля Каплан зьмясьціла ў Фэйсбуку ў панядзелак вечарам.
Рэжысэр акрэсьліў свой стан здароўя як «стабільна кепскі» і паінфармаваў, што да ўсіх праблем, з якімі ён змагаецца, дадалася гіпаксія (паніжаны ўзровень кіслароду ў арганізьме). «Беспарадак у галаве, усё кружыцца, цела, галава, рукі і ногі дранцьвеюць. Кровазварот не пасьпявае пастаўляць арганізму кіслароду. Бачыш, якім прафэсіяналам я стаў у мэдыцыне!», – напісаў Сянцоў сястры.
Тацьцяна Каплан напісала таксама ў Фэйсбуку пра тэстамэнт Сянцова. «Ён напісаў тэстамэнт аб правах на яго творчасьць на выпадак сьмерці, што мяне пужае», – падкрэсьліла жанчына.
У жніўні 2005 году Алега Сянцова прыгаварылі на 20 гадоў калёніі за нібыта падрыхтоўку тэрактаў.

У жніўні 2015 году Алега Сянцова прыгаварылі на 20 гадоў калёніі за нібыта падрыхтоўку тэрактаў.
ав