Улетку ў Польшчы патанулі 375 чалавек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.09.2018 17:21
Толькі ў апошнюю суботу ў вадзе загінулі 6 чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
Улетку ў Польшчы патанулі 375 чалавек
Толькі ў апошнюю суботу ў вадзе загінулі 6 чалавек.
З пачатку летняга сэзона ў Польшчы патанулі ажно 375 чалавек. Пра гэта паведаміў Урадавы цэнтар бясьпекі. Толькі ў апошнюю суботу ў вадзе загінулі 6 чалавек.
Урадавы цэнтар бясьпекі заклікае грамадзян быць асьцярожнымі падчас адпачынку каля вадаёмаў і не парушаць асноўных правілаў бясьпекі.
Чыноўнікі нагадваюць, каб не купацца пасьля спажываньня алькаголю або непасрэдна пасьля ежы. Апрача таго трэба выконваць загады ратавальнікаў і не адплываць занадта далёка ад берага.
аз