Logo Polskiego Radia
Print

Польскі генэрал узначаліць Корпус НАТО «Паўночны Ўсход»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.09.2018 17:19
Корпус «Паўночны Ўсход» зьяўляецца часткай Сіл хуткага рэагаваньня НАТО (High Readiness Forces).
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (зьлева) і генэрал зброі (генэрал-палкоўнік) Славамір ВайцяхоўскіПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (зьлева) і генэрал зброі (генэрал-палкоўнік) Славамір ВайцяхоўскіPAP/Marcin Obara

Польскі генэрал узначаліць Корпус НАТО «Паўночны Ўсход»
Польскі генэрал зброі (генэрал-палкоўнік паводле беларускай намэнклятуры – рэд.) Славамір Вайцяхоўскі ўзначаліць корпус НАТО «Паўночны Ўсход» са штаб-кватэрай у горадзе Шчэцін (паўночны захад Польшчы). Паляк паводле прынцыпу ратацыі заменіць нямецкага генэрала Манфрэда Хофмана. Цырымонія афіцыйнага ўступленьня на пасаду адбудзецца ў сераду, 12 верасьня, у Шчэціне.
Корпус «Паўночны Ўсход» зьяўляецца часткай Сіл хуткага рэагаваньня НАТО (High Readiness Forces). Штаб корпуса ажыцьцяўляе апэратыўнае камандаваньне й кіраваньне інтэграцыйнымі адзінкамі Паўночнаатлянтычнага пакту ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Славакіі й Вугоршчыне. Корпус адыграў важную ролю ў інтэграцыі ў НАТО краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. У цяперашні час у працы яго штаба ўдзельнічаюць 22 краіны НАТО, а таксама Фінляндыя й Швэцыя. У чэрвені 2013 года корпус упершыню прыняў удзел у вучэньнях НАТО Saber Strike 2013 у Летуве, Латвіі й Эстоніі.

Польскі генэрал зброі (генэрал-палкоўнік паводле беларускай намэнклятуры – рэд.) Славамір Вайцяхоўскі ўзначаліць корпус НАТО «Паўночны Ўсход» са штаб-кватэрай у горадзе Шчэцін (паўночны захад Польшчы). Паляк паводле прынцыпу ратацыі заменіць нямецкага генэрала Манфрэда Хофмана. Цырымонія афіцыйнага ўступленьня на пасаду адбудзецца ў сераду, 12 верасьня, у Шчэціне.

Корпус «Паўночны Ўсход» зьяўляецца часткай Сіл хуткага рэагаваньня НАТО (High Readiness Forces). Штаб корпуса ажыцьцяўляе апэратыўнае камандаваньне й кіраваньне інтэграцыйнымі адзінкамі Паўночнаатлянтычнага пакту ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Славакіі й Вугоршчыне. Корпус адыграў важную ролю ў інтэграцыі ў НАТО краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. У цяперашні час у працы яго штаба ўдзельнічаюць 22 краіны НАТО, а таксама Фінляндыя й Швэцыя.

У чэрвені 2013 года корпус упершыню прыняў удзел у вучэньнях НАТО Saber Strike 2013 у Летуве, Латвіі й Эстоніі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт