Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ўсе палякі чытаюць адзін раман

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.09.2018 15:04
Усепольскае чытаньне «Прадвесьня» Стэфана Жэромскага адкрылася ў Варшаве з удзелам прэзыдэнта краіны Анджэя Дуды й яго жонкі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й яго жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда пачынаюць мерапрыемстваПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й яго жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда пачынаюць мерапрыемстваPAP/Rafał Guz

Усепольскае публічнае чытаньне рамана «Прадвесьне» клясыка польскай літаратуры, намінанта Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1924 года Стэфана Жэромскага адкрылася ў суботу, 8 верасьня, у Варшаве з удзелам прэзыдэнта краіны Анджэя Дуды й яго жонкі. Мерапрыемства, у якім удзельнічаюць акцёры, палітыкі, прадстаўнікі мясцовых уладаў і звычайныя палякі, праходзіць ва ўсёй Польшчы, а таксама за мяжой – усюды, дзе пражывае польская дыяспара.
Адкрываючы мерапрыемства ў Саксонскім садзе ў Варшаве, прэзыдэнт Анджэй Дуда адзначыў, што яно праходзіць у год 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці – юбілею, які аб'ядноўвае ўсіх палякаў.
Нацыянальнае ўсепольскае чытаньне – гэта акцыя, ініцыяваная ў 2012 годзе. Яна закліканая папулярызаваць важныя творы польскай літаратуры, узмацняць пачуцьцё агульнай ідэнтычнасьці сярод палякаў, а таксама далучаць людзей да культуры жывога слова. Першым сумесна прачытаным палякамі творам стаў у 2012 годзе «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. За сем гадоў У Польшчы таксама чыталі творы Аляксандра Фрэдра, Генрыка Сянкевіча, Баляслава Пруса, Станіслава Высьпяньскага.

Усепольскае публічнае чытаньне рамана «Прадвесьне» клясыка польскай літаратуры, намінанта Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1924 года Стэфана Жэромскага адкрылася ў суботу, 8 верасьня, у Варшаве з удзелам прэзыдэнта краіны Анджэя Дуды й яго жонкі. Мерапрыемства, у якім удзельнічаюць акцёры, палітыкі, прадстаўнікі мясцовых уладаў і звычайныя палякі, праходзіць ва ўсёй Польшчы, а таксама за мяжой – усюды, дзе пражывае польская дыяспара.

Адкрываючы мерапрыемства ў Саксонскім садзе ў Варшаве, прэзыдэнт Анджэй Дуда адзначыў, што яно праходзіць у год 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці – юбілею, які аб'ядноўвае ўсіх палякаў.

Нацыянальнае ўсепольскае чытаньне – гэта акцыя, ініцыяваная ў 2012 годзе. Яна закліканая папулярызаваць важныя творы польскай літаратуры, узмацняць пачуцьцё агульнай ідэнтычнасьці сярод палякаў, а таксама далучаць людзей да культуры жывога слова. Першым сумесна прачытаным палякамі творам стаў у 2012 годзе «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.

Цягам сямі гадоў у Польшчы таксама чыталі творы Аляксандра Фрэдра, Генрыка Сянкевіча, Баляслава Пруса, Станіслава Высьпяньскага.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт