Logo Polskiego Radia
Print

Украіна зачыніла два кантрольна-прапускныя пункты ў Крым

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2018 16:06
Цяпер працуе толькі адзін КПП «Чонгар», праз які можна выехаць ці заехаць у Крым.
www.volfoto.inf.ua

Украіна з-за забруджаньня паветра зачыніла два кантрольна-прапускныя пункты на адміністрацыйнай мяжы з Крымам.

Украінскія памежнікі ўжо раней скардзіліся на праблемы, зьвязаныя з забруджваньнем. На поўначы акупаванага Расеяй паўвостраву адбыўся выкід вялікай колькасьці двухвокісу серы. Украінскія ўлады кажуць пра экалягічную катастрофу. Украінскія памежныя службы вырашылі часова зачыніць два кантрольна-прапускныя пункты на адміністрацыйнай мяжы з Крымам – гэта «Каланчак» і «Чаплінка».

Цяпер працуе толькі адзін КПП «Чонгар», праз які можна выехаць ці заехаць у Крым. Гэта зьвязана з забруджваньнем паветра, якое ў памежнікаў выклікала галаўны боль, млоснасьць і паленьне ў роце.

Па дадзеных Міністэрства абароны Ўкраіны, выкід шкодных рэчываў у Крыме, верагодна, адбыўся падчас вучэньняў з-за абстрэлу расейскімі ваеннымі войскамі хімічнага заводу ў Армянску. Акупацыйныя ўлады прыпынілі працу заводу й эвакуіравалі дзяцей з зоны забруджаньня.

Прэзыдэнт Украіны заклікае сфармаваць міжнародную камісію па расьсьледаваньні прычын экалягічнай катастрофы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт