Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве падалі першы пазоў аб кампэнсацыях супраць Нямеччыны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2018 15:15
Сын вязьня патрабуе кампэнсацыі за мэдыцынскія экспэрымэнты, праведзеныя на яго бацьку ў Асвенцыме.

Першае патрабаваньне аб кампэнсацыі страт супраць ураду Нямеччыны было пададзена сёньня ў акруговым судзе ў Варшаве.

Як сказаў адвакат Стэфан Гамбура, пазоў унёс Адам Кавалеўскі, сын вязьня, які просіць аб кампэнсацыі за мэдыцынскія экспэрымэнты, праведзеныя на яго бацьку ў Асвенцыме. “Мы патрабуем 400 тыс. злотых (93 тыс. эўра) фінансавай кампэнсацыі за шкоду ў выніку так званага сындрому другога пакаленьня і генэтычных наступстваў, якія адбыліся ў выніку псэўдамэдыцынскіх дасьледаваньняў на яго бацьку. Акрамя таго, мы запатрабавалі выплаты пэнсіі ў памеры трох тысяч злотых (700 эўра) у месяц Адаму Кавалеўскаму», – сказаў адвакат Стэфан Гамбура.

Адвакат выказаў надзею на тое, што падобных пазоваў будзе больш.

Гамбура таксама паведаміў, што створаны спэцыяльны вэб-сайт www.naszeroszczenia.pl, адрасаваны палякам, якія маюць намер зьвярнуцца да Нямеччыны па кампэнсацыю.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт