Палякі гатовыя плаціць больш за лепшую якасьць ежы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        07.09.2018 13:13
                    
                                 
                
                
                    Купляючы яйкі кліенты часьцей зьвяртаюць увагу на ўмовы ўтрымліваньня курыц, чым на кошт яек.
                
                
                    
                        
pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Палякі гатовыя плаціць больш за лепшую якасьць прадукцыі, вырабленай у экалягічных умовах – гэтак паказваюць вынікі апытаньня, праведзенага CBOS.
Напрыклад, рэспандэнты адказалі, што купляючы яйкі, яны часьцей зьвяртаюць увагу на ўмовы гадоўлі курыц (35 адсоткаў), чым на кошт (11 адсоткаў).
Амаль палова рэспандэнтаў (48 адсоткаў) лічыць, што жывёлы павінны знаходзіцца ў як прамысловым, так і экалягічным разьвядзеньні, каб у людзей быў выбар, па якім кошце яны хочуць купіць ежу. 42 адсоткі лічаць, што ўсе жывёлы павінны разводзіцца ў экалягічна бясьпечных умовах, таму што гэта больш важна, чым кошты на прадукты харчаваньня.
Няшмат асоб (5 працэнтаў) падзяляюць меркаваньне, што прамысловая жывёлагадоўля павінна быць паўсюднай, каб харчовыя прадукты былі самымі таннымі.
У апытаньні CBOS прынялі ўдзел 1066 рэспандэнтаў.
яс