ЗША выдадуць Польшчы фінансавага махінатара
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        06.09.2018 15:00
                    
                                 
                
                
                    Амэрыканскія ўлады пагадзіліся на экстрадыцыю ў Польшчу Дарыюша Пшывярчэўскага, асуджанага па справе Фонду зьнешняга доўгу.
                
                
                    
                        
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Акруговы суд у Варшаве пацьвердзіў, што амэрыканскія ўлады пагадзіліся на экстрадыцыю ў Польшчу Дарыюша Пшывярчэўскага, асуджанага па справе Фонду зьнешняга доўгу (Fundusz Obsługi Zadłużenia Zagranicznego).
Варшаўскі суд яшчэ 12 гадоў таму выдаў ордар на арышт Пшывярчэўскага, які жыў у ЗША і кіраваў там некалькімі кампаніямі.
У сакавіку 2005 года Дарыюш Пшывярчэўскі быў асуджаны Акруговым судом у Варшаве на тры з паловай года зьняволеньня за ўдзел у афэры Фонду зьнешняга доўгу. Ён абвінавачваецца ў вывадзе з фонду каля 1,5 млн. даляраў.
IAR/вк