Logo Polskiego Radia
Print

Рада бясьпекі ААН абмяркуе сытуацыю ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.09.2018 12:00
7 верасьня Рада бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый зьбярэцца, каб абмеркаваць сытуацыю ў правінцыі Ідліб.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Рада бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый павінна сабрацца 7 верасьня, каб абмеркаваць сытуацыю ў паўднёва-заходняй сырыйскай правінцыі Ідліб. Гэта зьвязана з налётамі расейскай авіяцыі на правінцыю.

ЗША, якія цяпер старшынствуюць у Радзе бясьпекі, заклікаюць членаў рады заклікаць Расею і Сырыю ўстрымацца ад выкарыстаньня хімічнай зброі супраць грамадзянскіх асоб і войск паўстанцаў.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што любое выкарыстаньне хімічнай зброі ў гэтым рэгіёне «сустрэне адказ Злучаных Штатаў». Амэрыканскі бок таксама сьцьвярджае, што далейшае наступленьне рэжыму Башара аль-Асада ў правінцыі Ідліб пагражае гуманітарнай катастрофай ва ўсім рэгіёне.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт