Эўразьвяз падаўжае санкцыі супраць Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        06.09.2018 10:00
                    
                                 
                
                
                    На наступным тыдні міністры ЭЗ павінны зацьвердзіць падаўжэньне яшчэ на паўгода санкцый супраць Масквы.
                
                
                    
                        
МаскваФота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Санкцыі ЭЗ супраць Расеі за далучэньне Крыма будуць падоўжаны на шэсьць месяцаў, да сярэдзіны сакавіка 2019 года. Так вырашылі паслы краін-членаў ЭЗ на сустрэчы ў Брусэлі. Для ўступленьня рашэньня ў сілу патрэбна згода міністраў ЭЗ, якая чакаецца на наступным тыдні.
У чорны сьпіс занесены сэпаратысты з Крыма, расейскія палітыкі і вайскоўцы — усяго больш за 150 чалавек. Яны ня змогуць уяжджаць у ЭЗ, у эўрапейскіх банках будуць заблякаваны іх рахункі. Акрамя таго, на тэрыторыі ЭЗ замарожаны актывы 44 кампаній.
IAR/вк