Папа Францішак 22 верасьня наведае Вільню
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
05.09.2018 16:00
22-25 верасьня Папа Рымскі пабывае ў краінах Балтыі.
Папа Рымскі Францішак
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Стала вядома праграма візыту Папы Францішка ў краіны Балтыі. Падрабязнасьці паведаміў мітрапаліт Віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас.
22 верасьня Папа Францішак адправіцца ў Літву.
У пачатку візыту ён сустрэнецца ў Прэзыдэнцкім палацы зь літоўскім лідарам Далёй Грыбаўскайце. Затым выступіць на плошчы перад палацам.
А 16.30 Францішак будзе маліцца ў Вострай браме, а праз гадзіну сустрэнецца з моладзьдзю на Катэдральнай плошчы.
23 верасьня а 10.00 Папа Францішак адслужыць сьвятую імшу ў Каўнасе.
24 верасьня Папа адправіцца ў Рыгу, дзе сустрэнецца з уладамі Латвіі і адслужыць сьвятую імшу ў касьцёле Божай Маці ў Аглуоне ў Латгаліі.
Празь дзень Папа наведае Эстонію, дзе ў дадатак да сустрэч зь лідарамі краіны адслужыць імшу на плошчы Свабоды ў Таліне.
Папа вернецца ў Рым са сталіцы Эстоніі.
Арганізатары адзначаюць, што на ўсе сустрэчы з Папам вернікам трэба прыбыць як мінімум за гадзіну да іх пачатку.
У Вільні і Каўнасе сустрэча са Сьвятым Айцом будзе трансьлявацца на экранах, устаноўленых на вуліцах і плошчах. Папа ў Літве, Латвіі і Эстоніі будзе знаходзіцца з 22 да 25 верасьня.
Сёлета прайшло 25 гадоў з пачатку паломніцтва Папы Яна Паўла II у краіны Балтыі.
IAR/вк