Logo Polskiego Radia
Print

Беласток: выбух у гандлёвым пасажы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2018 07:01
Паліцыя: На дадзены момант мы можам казаць аб прымітыўным выбуховым прыстасаваньні.
photo: pixabay.com/CC0

Учора ў другой палове дня ў гандлёвым пасажу на вуліцы Варшаўскай у Беластоку адбыўся выбух. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выбуховае прыстасаваньне было зробленае зь фэервэркаў і кабэляў. Ніхто, на шчасьце, не пацярпеў.

Выбух адбыўся ў адным з складзкіх памяшканьняў пасажу. Выбуховае прыстасаваньне, хутчэй за ўсё, было прыведзенае ў дзеяньне дыстанцыйна.

Выбух пачуў адміністрацыйны работнік. Мужчына ў адным з памяшканьняў знайшоў бутэльку, верагодна, з гаручай вадкасьцю й кабелі.

„На дадзены момант мы можам казаць аб прымітыўным выбуховым прыстасаваньні, у выбуху якога на шчасьце ніхто не пацярпеў”, - кажа прэс-сакратар Ваяводзкай камэндатуры паліцыі Тамаш Крупа (Tomasz Krupa).

Выбух не прывёў да ўзьнікненьня пажару. На месцы інцыдэнту працуюць сьледчыя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт