Парлямэнцкая дэлегацыя Ірана наведае Беларусь 6-8 верасьня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.09.2018 10:14
Іранскія чыноўнікі сустрэнуцца са сьпікерам Савета Рэспублікі й старшынёй Палаты прадстаўнікоў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Парлямэнцкая дэлегацыя Ірана 6-8 верасьня наведае Беларусь з афіцыйным візытам, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі. Узначаліць дэлегацыю старшыня Сходу ісламскага савета Алі Ларыджані. Ён правядзе перагаворы са сьпікерам Савета Рэспублікі й старшынёй Палаты прадстаўнікоў.
„Сустрэча дэлегацыі зь Міхаілам Мясьніковічам і Ўладзімірам Андрэйчанкам пройдзе 7 верасьня ў Нацыянальнай бібліятэцы”, - праінфармавалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парлямэнта. Плянуецца таксама, што іранскія парлямэнтары наведаюць ААТ „Белкамунмаш”, ускладуць вянок да манумэнта Перамогі ў Менску.
belta.by/аз