У Польшчы сьвяткуюць «Дажынкі»
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
02.09.2018 15:00
На Яснай Гуры ў Чанстахове праходзіць агульнапольскае сьвята «Дажынкі».
Чанстахова, 2 жніўня 2018 г. «Дажынкі» на Яснай ГурыФота: PAP/Waldemar Deska
Сяляне і фэрмэры з усёй Польшчы прыехалі на Ясную Гуру ў Чанстахову, каб падзякаваць Маці Божай за ўраджай гэтага года. Тут праходзіць агульнанацыянальнае сьвята «Дажынкі».
Асноўныя ўрачыстасьці з удзелам прэзыдэнта Анджэя Дуды пачаліся аб 11.00 з урачыстай імшы.
Прэзыдэнт сказаў, што за апошнія сто гадоў польскія сяляне клапаціліся пра сваю радзіму і пралівалі кроў за яе.
Традыцыйна сьвята ўраджаю суправаджаецца ўжо 27-й па ліку Нацыянальнай сельскагаспадарчай выстаўкай, у якой прымаюць удзел больш за 400 экспанэнтаў.
У праграме сьвята таксама канцэрты фальклёрных гуртоў, дэгустацыя рэгіянальных страў у рамках 19-га Тыдня эўрапейскай народнай культуры.
Фэстываль ўраджаю на Яснай Гуры праводзіцца на працягу 36 гадоў у першыя выхадныя верасьня.
IAR/вк