Logo Polskiego Radia
Print

У Данецку забіты лідар ДНР

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.09.2018 10:00
Аляксандар Захарчанка загінуў падчас выбуху ў Данецку.
Аляксандар ЗахарчанкаАляксандар ЗахарчанкаФота: EPA/ALEXANDER ERMOCHENKO

Аляксандар Захарчанка, лідар г. зв. Данецкай Народнай Рэспублікі, загінуў падчас выбуху, які адбыўся 31 жніўня ў кафэ «Сепар» у Данецку.

42-гадовы Захарчанка памёр ад ран у шпіталі. Ён узначальваў ДНР зь лістапада 2014 года, перажыў некалькі замахаў.

В. а. кіраўніка ДНР стаў Дзьмітрый Трапезьнікаў — баявік, які з красавіка 2015 года быў намесьнікам Захарчанкі.

Прарасейскія сэпаратысты і расейскія ўлады абвінавачваюць улады Украіны ў забойстве Захарчанкі. Украінскі бок лічыць, што Захарчанка быў забіты расейскімі спэцслужбамі ці самімі сэпаратыстамі.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт